26 красавiка 2024, Пятніца, 21:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генеральны сакратар Рады Еўропы: Адказнасць за тэракт у Керчы павінна несці Расея

3
Генеральны сакратар Рады Еўропы: Адказнасць за тэракт у Керчы павінна несці Расея
Фото: ТАСС

Краіна-акупантка адказная за ўсе парушэнні правоў чалавека на паўвыспе.

РФ нясе адказнасць за масавую гібель людзей у політэхнічным каледжы Керчы ў акупаваным Крыме, мяркуе Генеральны сакратар Рады Еўропы Турб'ерн Ягланд, паведаміла ў Facebook амбудсмэнка Людміла Дзянісава, піша "Новое время".

Са слоў Ягланда, краіна-акупантка адказная за ўсе парушэнні правоў чалавека на акупаваных тэрыторыях Украіны.

"Рада Еўропы прызнае, што сітуацыя ў анэксаваным Крыме цалкам кантралюецца Расеяй", - гаворыцца ў паведамленні.

Раней паведамлялася, што колькасць ахвяр у выніку выбуху і страляніны ў політэхнічным каледжы акупаванай Керчы ўзрасла да 21.

Нагадаем, 17 кастрычніка прагрымеў выбух у Керчанскім політэхнічным каледжы ў анэксаваным Расеяй Крыме. Са слоў відавочцаў, выбух адбыўся ў памяшканні сталовай.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках