25 красавiка 2024, Чацвер, 11:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арцемій Троіцкі: З прапагандай Крамля можна змагацца толькі сумленнасцю

1
Арцемій Троіцкі: З прапагандай Крамля можна змагацца толькі сумленнасцю
АРЦЕМІЙ ТРОІЦКІ

Трэба конча выкарыстоўваць сацыяльныя сеткі.

Змагацца з распаўсюджваннем расейскімі тэлеканаламі крамлёўскай прапаганды ў краінах Балтыі магчыма толькі сумленнай інфармацыяй, якая падаецца ў займальным выглядзе, сказаў у інтэрв'ю расейскі публіцыст і журналіст Арцемій Троіцкі, які жыве ў Эстоніі. Пра гэта піша delfi.lt.

На думку Троіцкага, "сацыяльныя сеткі трэба конча выкарыстаць, але гэта ўсё мае адбывацца сумленна. Такое слова, як контрпрапаганда, лепш наогул не ўжываць, бо гэта тое ж, што прапаганда, толькі ў іншы бок. Правільнае слова - гэта сумленная інфармацыя. Трэба даваць сумленную інфармацыю".

"Асабліва добра, калі гэта інфармацыя аўтарская, гэта значыць не проста інфармацыя, а ёсць нейкае меркаванне, чалавек цікава піша, ён супярэчлівы, ён можа быць у чымсьці добрым, у чымсьці дрэнным - бо гэта ўласціва людзям. Але важна залучаць цікавых, таленавітых людзей, каб яны пісалі блогі, рабілі відэаблогі, каб гэта было шчыра.

Маладыя людзі гэта выдатна разумеюць. Нават калі яны палітычна думаюць інакш, яны болей будуць чытаць блогера, які весела, цікава, смешна, як кажуць, піша дрэнна пра Пуціна, чым нейкія фармальныя блогі "за Пуціна", - мяркуе ён.

У дэмакратычных краінах адзіныя каналы, якія, магчыма, мела б сэнс забараніць, - гэта спрэс прапагандысцкія інфармацыйныя каналы, адзначыў Троіцкі.

"Для Украіны гэта можа быць апраўдана ў тым сэнсе, што Украіна знаходзіцца ў стане рэальнай, гарачай вайны з Расеяй. Таму пазіцыю Украіны ў гэтай справе я разумею і прымаю. Але ў дэмакратычных краінах, як мне здаецца, такія захады, як проста ўзяць і забараніць каналы, - гэта няправільна. Адзіныя каналы, якія, магчыма, мела б сэнс забараніць, хоць у іх і так вельмі нізкі рэйтынг, - гэта спрэс прапагандысцкія інфармацыйныя, на 100 адсоткаў напоўненыя хлуснёй каналы накшталт "Russia Today" і "Вести-24".

Вось гэтыя каналы можна было б забараніць, бо яны не маюць дачынення да свабоды слова. Свабода інфармацыі мае быць заўсёды, свабоды хлусні быць не мае. Таму з гэтымі каналамі я б рэкамендаваў абысціся самым сіберным чынам", - сказаў ён.

"Але гэта нічога не зменіць, бо людзі глядзяць не "Russia Today", яны глядзяць "Першы", "Другі", НТВ і гэтак далей. І ўся гэтая паскудная інфармацыя ідзе да іх у абгортцы з поп-шоў, топ-шоў , сэрыялаў і гэтак далей. З гэтым ужо нічога не зробіш. Гэта як тэрарыстычныя метады дзеянняў, калі наперад выпускаюць жанчын і дзяцей, а за імі стаяць аўтаматчыкі. Гэтак жа і на расейскай тэлевізіі", - уважае Троіцкі.

Кажучы пра спробы краін Балтыі адцягнуць расейскамоўных жыхароў ад распаўсюджвання расейскімі тэлеканаламі прапаганды, ён адзначыў, што Латвія мае выдатную магчымасць павучыцца на няўдалым прыкладзе Эстоніі, дзе ў 2014 годзе запусцілі грамадскі, гэта значыць фактычна дзяржаўны тэлеканал пад назвай ЭТВ+ на расейскай мове.

"Досвед гэтага канала паказвае, як не трэба рабіць расейскамоўныя тэлевізійныя праграмы. Тэлеканал ЭТВ+ наважыў, што для таго, каб яны мелі прыстойную расейскую аўдыторыя, ні ў якім разе не трэба гэтую аўдыторыю чымсьці раздражняць. Яны зрабілі канал, на якім не было абсалютна ніякай палітыкі, ніякай крытыкі, у тым ліку Пуціна, расейскай палітыкі і г.д. Гэта значыць, зрабілі канал з кулінарнымі праграмамі, нейкімі аўтамабільнымі праграмамі, падарожжамі, ну і, вядома, сэрыяламі. Гэты канал мае і мецьме дагэтуль звышнізкія рэйтынгі, фактычна яго ўвогуле ніхто не глядзіць", - расказаў Троіцкі.

"Немагчыма гуляць з расейскай тэлевізіяй на яе полі. Гэта ўсё адно што прымушаць спаборнічаць карчомнага спевака з Нарвы з Філіпам Кіркоравым або Алай Пугачовай. Таму, як мне здаецца, такі канал можа быць цікавым у тым выпадку, калі гэта бескампрамісны, востры палітычны канал" , - упэўнены журналіст.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках