«Не хочам, каб Крамль атрымліваў выгаду»
- 10.10.2026, 19:08
- 2,126
Адна з краін адмовілася ад расійскага паліва.
Аўстралія не будзе набываць расійскае паліва і захавае забарону на яго імпарт, нягледзячы на новую дамоўленасць прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з расійскім дыктатарам Пуціным аб дызельным паліве.
Пра гэта заявіў міністр Аўстраліі па пытаннях змены клімату і энергетыкі Крыс Боўэн, паведамляе Bloomberg.
– Аўстраліі не патрэбнае расійскае паліва, і мы не хочам яго купляць. Мы не хочам, каб Уладзімір Пуцін атрымліваў выгаду з гэтай вайны на Блізкім Усходзе. Рашэнне Злучаных Штатаў — гэта іх справа, але мы не будзем змяняць свой падыход, — сказаў Боўэн.
Па яго словах, у Аўстраліі ёсць запасы бензіну на 43 дні, а дызельнага паліва — на 31 дзень.