10 чэрвеня 2026, Серада, 19:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады забяруць у берасцейскага дачніка два гарбузы-гіганты

9
Улады забяруць у берасцейскага дачніка два гарбузы-гіганты

На днях ураджай плануецца вывезці з яго ўчастка.

Палову ўраджаю гіганцкіх гарбузоў берасцеец Віктар Дзямешка гатовы перадаць адміністрацыі Маскоўскага раёна Берасця. На днях ураджай плануецца вывезці з яго ўчастка.

Чатыры гарбузы вагой пад 400 кг выгадаваў на сваім дачным участку біёлаг Віктар Дзямешка. У гутарцы з tut.by ён згадаў, што быў бы рады перадаць ураджай мясцовым уладам для кірмашу. Адміністрацыя Маскоўскага раёна Берасця адгукнулася на прапанову дачніка і прапанавала забраць «самавывазам» два з чатырох гарбузоў-гігантаў, распавёў нам Віктар.

ФОТА: ВІКТАР ДЗЯМЕШКА

Найбліжэйшым часам на ўчастак біёлага прыедзе спецтэхніка, каб забраць ураджай для дэманстрацыі на кірмашы-свяце «Мой адрас - Маскоўскі раён». Мерапрыемства пройдзе 27 кастрычніка на пляцоўцы каля будынка «Белдзяржстраха».

Са слоў Віктара, пасля свята Маскоўскага раёна гарбузы для ўпрыгожвання фан-зоны забярэ футбольны клуб «Дынама-Берасце».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках