У Празе прайшоў найбуйнейшы за апошнія дзесяцігоддзі вайсковы парад
- 28.10.2018, 20:50
- 9,096
У Празе адбыліся мерапрыемствы ў гонар 100-годдзя абвяшчэння Чэхаславакіі.
У чэшскай сталіцы прайшоў вайсковы парад у гонар 100-годдзя абвяшчэння Чэхаславакіі. У найбуйнейшым вайсковым парадзе ў гэтай краіне з часоў Халоднай вайны, які адбыўся ў нядзелю, 28 кастрычніка, удзельнічалі блізу 2 тысяч вайскоўцаў, у тым ліку, з іншых краін NАТО, са Славакіі, Вялікабрытаніі ды Францыі. У якасці ганаровага госця на мерапрыемстве прысутнічаў міністр абароны ЗША Джэймс Мэціс, перадае DW.
236 адзінак вайсковай тэхнікі
У парадзе было задзейнічана 236 адзінак вайсковай тэхнікі гаўбіцы і танкі. Авіяцыйную частка параду давялося значна скараціць у сувязі з дрэннай бачнасцю праз туман і дождж.
Адкрываючы парад, прэзідэнт краіны Мілаш Зэман заявіў, што чэшскае войска ўдзельнічае ў найважнейшых міжнародных аперацыях супраць тэрарызму. Чэхія выконвае свае абавязанні ў якасці чальца NАТО ў барацьбе супраць "найбуйнейшага ворага чалавецтва", падкрэсліў ён. У сваю чаргу Мэціс, выступаючы на прэс-канферэнцыі, выказаў спачуванні сем'ям чатырох чэшскіх вайскоўцаў, якія загінулі ў гэтым годзе ў Афганістане.
Пасля паразы Аўстра-Вугоршчыны ў Першай сусветнай вайне Нацыянальны сход у Празе 28 кастрычніка 1918 года абвясціў утварэнне дзяржавы Чэхаславакія. У міжнародным праве незалежнасць Чэхаславакіі была замацаваная ў 1919 годзе ў Сэн-Жэрменскай дамове. Дзяржава праіснавала да пачатку 1993 года, калі яно было падзеленая на дзве нацыянальныя рэспублікі, Чэхію і Славакію.