Пуцініст Ахлабысцін ледзь не трапіў пад удар ЗСУ на Данбасе
- 3.10.2026, 5:20
Снарад трапіў у гатэль, дзе спыняўся расійскі прапагандыст.
60-гадовы расійскі прапагандыст Іван Ахлабысцін ледзь не загінуў падчас паездкі на Данбас. Снарад Узброеных сіл Украіны трапіў у гатэль, у якім спыніўся акцёр са сваёй жонкай, піша «Фокус».
Расійскі акцёр разам з жонкай і зяцем паспеў пакінуць будынак. Пра гэта распавёў рэжысёр Алег Фомін, паведамляюць расійскія СМІ.
Паводле слоў рэжысёра, Ахлабысцін накіраваўся ў так званую «ДНР» разам з жонкай і зяцем. Расіяне спыніліся ў гасцінічным нумары. Снарад украінскіх вайскоўцаў трапіў проста ў будынак, але акцёр паспеў адтуль з'ехаць.
«Іван Ахлабысцін — мой блізкі сябар. Ён паехаў на Данбас, яны жылі з жонкай і зяцем у адным пакоі. Калі яны адтуль з'ехалі, туды трапіў снарад», — сказаў Фомін.
Расійскі акцёр з пачатку поўнамаштабнага ўварвання падтрымлівае агрэсара. Ён таксама з'яўляецца прыхільнікам прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.
Ахлабысцін заяўляў, што Расія нібыта «вызваліць» Кіеў і Адэсу да 2030 года. Паводле яго меркавання, у 2040 годзе Расію нібыта чакае «трыумф».
Дарэчы, Ахлабысцін трапляе пад прыцэл ЗСУ не ўпершыню. У 2023 годзе падчас паездкі ў акупаваную частку Данецкай вобласці акцёр «атрымаў» кулю ў браняжылет.
Ва Украіне СБУ прад'явіла Ахлабысціну падазрэнне па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: замах на тэрытарыяльную цэласнасць і недатыкальнасць Украіны, прапаганда вайны і апраўданне, прызнанне правамернай, адмаўленне ўзброенай агрэсіі РФ супраць Украіны, гераізацыя яе ўдзельнікаў.