21 траўня 2024, aўторак, 0:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эль-Класіко без Мэсі і Ранальду: «Барсэлона» распляжыла «Рэал»

Эль-Класіко без Мэсі і Ранальду: «Барсэлона» распляжыла «Рэал»
ФОТА: TWITTER.COM/FCBARCELONA

«Барсэлона» падолела «Рэал» на Камп Ноў з лікам 5:1.

Сёння, 28 кастрычніка, у рамках чэмпіянату Гішпаніі ў футболе адбылося Эль-Класіко - бітва паміж «Барсэлонай» і «Рэалам», піша liga.net.

«Барса» выйшла на поле без свайго лідара Ліянэля Мэсі - ён атрымаў траўму рукі тыдзень таму. Але гэта не зашкодзіла каталонцам перамагчы мадрыдскі клуб з лікам 5:1.

У першым тайме «Рэал» быў абсалютна бездапаможны і прапусціў першы мяч ужо на 11 хвіліне. Гэта Коўціньё прабіў з падачы Альбы.

Затым поспех «Барсэлоны» на 30 хвіліне падвоіў Луіс Суарэс, выканаўшы пенальці.

Да перапынку часам складвалася ўражанне, што "сметанковыя" на полі проста адсутнічаюць.

Аднак на 50 хвіліне ход паядынку мог змяніцца. Марсэла атрымаў мяч ад Іска і забіў «Барсе» гол, абыграўшы абарону і брамніка. Пасля гэтага гульня «Рэала» стала больш вострай, каманда змагла стварыць яшчэ мінімум два небяспечныя моманты.

Але, як высветлілася, ненадоўга. 75 хвіліна - дубль Суарэса. Хвілін за дзесяць да таго ў яго не атрымалася, хоць атака ў дуэце з Рабэрта была проста цудоўнай.

І на 83 хвіліне Суарэс здзяйсняе хэт-трык. Зноў жа, пры дапамозе Рабэрта, які адабраў мяч у Серхія Рамаса.

Праз дзве хвіліны трэнер «Барсы» замяніў Артуа на Відаль, і Відаль на 87 хвіліне дакончыў паразу «Рэала»: 5:1.

Нават пасля гэтага каталонцы не супакоіліся. На 89 хвіліне Суарэс мог бы забіць чацвёрты гол у матчы, але брамнік Тыба Куртуа выцягнуў мяч.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках