26 красавiка 2024, Пятніца, 11:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Астрафатограф з Віцебска зняў праходжанне МКС па дыску Сонца

1
Астрафатограф з Віцебска зняў праходжанне МКС па дыску Сонца

Віцебчуку атрымалася зняць рэдкія кадры.

Астрафатограф з Віцебска Уладзіслаў Варанецкі зняў рэдкія кадры - праходжанне Міжнароднай касмічнай станцыі па дыску Сонца, паведамляе СТВ.

Гэтым кадрах папярэднічалі 4 гады беспаспяховых спроб. Фатографу было неабходна дакладна вылічыць час, бо Міжнародная касмічная станцыя на фоне Сонца праляцела даслоўна за секунду. Акрамя таго, важна было правільна падабраць оптыку, абсталяванне і ахоўныя фільтры.

Здымкі Уладзіслаў праводзіў з плошчы Перамогі:

- Паставіў штатыў, камеру, сонечны фільтр. Людзі ходзяць, глядзяць - нешта незразумелае: чалавек сядзіць, здымае Сонца. Такія былі дзіўныя погляды. Цікавіліся: «Што вы робіце?». Я ім распавядаў. Яны пыталі: «Гэта магчыма наогул? Як гэта можна ўбачыць?».

Гэта не першыя здымкі Уладзіслава Варанецкага на касмічную тэму: увесну 2018 года ён зняў праходжанне МКС па дыску Месяца. Таксама ў яго ёсць фота Месяца, Сатурна, Юпітэра.

Сваім хобі маладзён хоча прыцягнуць увагу моладзі да фізікі і астраноміі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках