Румас пра небяспечны завод у Берасці: На гэтых прадпрыемствах грамадзяне змогуць атрымаць працоўныя месцы
34- 31.10.2018, 21:08
- 21,210
Жыхары Берасця працягваюць пратэсты ў сувязі з будаўніцтвам завода.
- Праект прайшоў усе неабходныя экалагічныя экспэртызы, і ў заказчыкаў гэтага прадпрыемства ёсць усе неабходныя дазволы на вытворчасць работ, - паведаміў прэм'ер-міністр Сяргей Румас, адказваючы 31 кастрычніка на пытанні «дэпутатаў» «палаты прадстаўнікоў», піша kp.by са спасылкай на БелаПАН.
На думку Румаса, несумненна, такія буйныя праекты павінны ўзгадняцца з жыхарамі.
- Але важна разумець, што гэта ж і развязанне праблемы занятасці для рэгіёнаў. На гэтых прадпрыемствах нашы грамадзяне змогуць атрымаць працоўныя месцы. Улічваючы, што гэта высокатэхналагічныя праекты, яны змогуць атрымліваць годны заробак, - заявіў ён.
Будаўніцтва акумулятарнага завода ТАА «АйПауэр» вядзецца ў свабоднай эканамічнай зоне «Берасце». На заводзе будзе наладжаны поўны цыкл вытворчасці свінцова-кіслотных акумулятарных батарэй.
Жыхары Берасця і Берасцейскага раёна ўважаюць, што прадпрыемства пагражае іх здароўю.