26 красавiка 2024, Пятніца, 7:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ігар Комлік: Нас у кожным выпадку прызнаюць палітычнымі вязнямі

1
Ігар Комлік: Нас у кожным выпадку прызнаюць палітычнымі вязнямі

Міжнародныя прафзвязы ўважліва сочаць за сітуацыяй у Беларусі.

Разгляд апеляцыйных скаргаў лідараў незалежнага прафзвязу РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комлікa Менскі гарадскі суд прызначыў на 9 лістапада.

«Нас, мабыць, у кожным выпадку прызнаюць палітычнымі вязнямі, - распавёў сайту palitviazni.info Ігар Комлік. - Тое, што нам не далі рэальны тэрмін зняволення, нічога не азначае. Хатняя «хімія» - не менш жорсткае пакаранне...»

Нагадаем, Фядыніч і Комлік абскардзяць прысуд ад 24 жніўня, калі іх прызналі вінаватымі ва «ўхіленні ад выплаты падаткаў» у значнай суме і асудзілі на чатыры гады «хатняй хіміі» з забаронай займаць кіроўныя пасады тэрмінам на пяць гадоў.

«Хацелася б, натуральна, каб перамагла справядлівасць, і нас 9 лістапада апраўдалі, - кажа Ігар Комлік. - Паколькі справа палітычная, то невядома, якія будуць дадзеныя загады. Але ў той жа час выдатна разумею, што прысуд суда ніхто касаваць не будзе. Калі суд прызнае, што мы не вінаватыя, тады трэба будзе нам яшчэ і выплаціць кампенсацыю. Але наша прагная дзяржава на гэта ніколі не пойдзе».

- На Захадзе выдатна разумеюць, што гэта справа - больш палітычная, чым крымінальная, - адзначае суразмоўца. - І ўжо было заяўлена, што нас у кожным выпадку прызнаюць палітычнымі вязнямі. Тое, што нам не далі рэальны тэрмін зняволення, нічога не азначае. Хатняя «хімія» - не менш жорсткае пакаранне, бо існуе шмат абмежаванняў.

Са слоў прафсаюзнага лідара, міжнародныя прафзвязы таксама прадаўжаюць уважліва сачыць за развіццём падзей.

«Гэта становіцца сталым прадметам абмеркавання на розных форумах, - дадае ён. - Такая ўвага нікуды не знікне і ў далейшым».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках