19 лютага 2019, aўторак, 0:34
Заклік Рады БНР
Рубрыкі

Прэзідэнтка Літвы павіншавала палякаў па-польску

3
Даля Грыбаўскайтэ
ФОТА: FACEBOOK.COM/D.GRYBAUSKAITE

Даля Грыбаўскайтэ на польскай мове павіншавала Польшчу са стагоддзем аднаўлення незалежнасці.

Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ на польскай мове павіншавала Польшчу са стагоддзем аднаўлення незалежнасці. Запіс звароту апублікаваны на сайце кіраўніцы літоўскай дзяржавы:

«Гэты год для літоўцаў і палякаў з'яўляецца годам адноўленай незалежнасці. За нашу і вашу свабоду!»

Таксама Польшчу павіншаваў кіраўнік МЗС Літвы Лінас Лінкявічус. Ён адзначыў, што дзве «краіны звязаныя агульнай культурай і каштоўнасцямі, безупыннай барацьбой за свабоду і незалежнасць, і мы заўсёды былі разам нават у самыя цяжкія перыяды гісторыі».

Незвычайны падарунак да стагоддзя незалежнасці Польшчы быў зроблены Літоўскай чыгункай. Сем лакаматываў у Вільні выканалі нацыянальны гімн суседняй краіны.

9 лістапада з Коўна, ад помніка Папу рымскаму Яну Паўлу II стартавала XXIV Віленская эстафета Незалежнасці, арганізаваная мясцовай польскай суполкай. Эстафета даўжынёй 315 кіламэтраў праходзіць праз месцы, звязаныя з гісторыяй Польшчы і Літвы.