26 красавiка 2024, Пятніца, 7:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ліхое наканаванне над расейскімі алігархамі

3
Ліхое наканаванне над расейскімі алігархамі
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА
КРЫНІЦА: САЦЫЯЛЬНЫЯ СЕТКІ

Расейскім алігархам у Давосе больш не радыя.

Тое, што, паводле звестак Financial Times, расейскіх алігархаў - Віктара Вексельберга, Алега Дзерыпаску і Андрэя Косціна - не чакаюць на эканамічным форуме ў Давосе, стала нечаканай навіной для Расеі, бо гэтым разам пасланне прыйшло з самага сэрца Еўропы, піша на старонках швайцарскага выдання Tages-Anzeiger (пераклад -inopressa.ru) Бэрнгард Одэналь. Гэткі варожы настрой расейцы адчувалі раней толькі з боку ЗША і Вялікабрытаніі.

"У астатняй Еўропе алігархам часта дзьмуў спадарожны вецер. (...) Аднак цяпер менавіта іхні крамлёўскі апякун забяспечыў ім сіберны вецер, што дзьме ў твар", - падкрэслівае аўтар.

"Пералік грахоў, у якіх Захад вінаваціць Уладзіміра Пуціна, доўгі. (...) Дзерыпаска, Вексельберг і Ко не нясуць адказнасці за расейскія ваенныя дзеянні і шпіянаж. (...) Аднак шчыльная сувязь з Крамлём ператвараецца для іх цяпер у ліхое наканаванне", - адзначае Одэналь.

"Няма развязкі, пры якой яны выйшлі б з сітуацыі шчасліва, - мяркуе журналіст. - Калі яны застануцца вернымі Пуціну, яны страцяць не толькі маёмасць, але і бізнэс-сувязі на Захадзе. (...) Калі ж яны, наадварот, дыстанцуюцца ад расейскага прэзідэнта, на радзіме ім пагражае жорсткі лёс, таксама з арыштам і канфіскацыяй маёмасці. Глыбокае падзенне былога алігарха Міхаіла Хадаркоўскага - сігнал для іх: што сапраўды ненавідзіць былы выведнік Пуцін, дык гэта нелаяльнасць і здрада".

"Яны хацелі стаць Вандэрбільтамі і Ракфелерамі XXI стагоддзя. Ягамосцямі, якія вызваляюцца ад вобразу сумнеўных гандляроў сыравінай і ў ролі філантропаў пераходзяць у кола заходняй эканамічнай эліты. На гэтым шляху яны зазналі паразу. Іх уважаюць за ўлюбёнцаў Пуціна. Ад падазрэнняў у злачынных махінацыях ім не пазбавіцца", - упэўнены Одэналь.

"Яны гадамі здабывалі выгаду з еўрапейскага апартунізму. Тое, што настроі мяняюцца, яны заўважылі занадта позна", - канстатуе выданне.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках