Кітайская «чорная пятніца» сабрала $1,44 мільярда за дзве хвіліны
9- 11.11.2018, 21:17
- 17,250
Папулярызацыяй штогадовага гандлёвага фестывалю займаецца інтэрнэт-гігант Alibaba.
Продажы на Дзень халасцяка ў Кітаі ў інтэрнэт-краме TMall дасягнулі 10 мільярдаў юаняў (блізу $1,44 млрд) усяго за дзве хвіліны і пяць секунд пасля поўначы ў нядзелю. Пра гэта паведамляе ECNS.cn (пераклад - liga.net).
Паводле інфармацыі кітайскага інтэрнэт-гіганта Alibaba, уладальніка TMall, больш 19 000 замежных брэндаў з 75 краін і рэгіёнаў узялі ўдзел на гэтым свяце ў Кітаі ў гэтым годзе.
Гігант электроннай камерцыі пачаў штогадовую прамоцыю онлайн-набыткаў з 11 лістапада 2009 года, у той дзень, калі многія кітайскія маладыя людзі адзначалі Дзень халасцяка.
Продажы на першым гандлёвым фестывалі Tmall склалі блізу 52 мільёнаў юаняў. У мінулым годзе продажыAlibaba Single's Day дасягнулі 168,2 млрд юаняў.