Стала вядома, як памёр Мікалай Казека
- 12.08.2026, 6:00
Легендарны трэнер упаў у кароткатэрміновую кому.
Сталі вядомыя абставіны смерці легендарнага беларускага трэнера па фрыстайле Мікалая Казекі, піша betnews.by. Ён памёр 10 жніўня ва ўзросце 76 гадоў, а перад смерцю упаў у кароткатэрміновую кому.
Перад смерцю з трэнерам здарыўся няшчасны выпадак на дачы. Казека працаваў там, упаў і страціў прытомнасць. Пасля гэтага яго стан рэзка пагоршыўся, і ён упаў у кому.
Нягледзячы на намаганні медыкаў, з комы Мікалай Казека ўжо не выйшаў. Яго арганізм не справіўся з наступствамі атрыманых траўмаў.
Мікалай Казека быў адным з найбольш вядомых і заслужаных трэнераў па фрыстайле не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім свеце. Яго вучні заваявалі восем алімпійскіх медалёў, у тым ліку чатыры залатыя.