26 красавiка 2024, Пятніца, 15:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Чалавек-ліс» з Берасця выйшаў на волю

7
«Чалавек-ліс» з Берасця выйшаў на волю
ФОТА УЛАДЗІМІРА ВЯЛІЧКІНА

Актывіста ў строі роставай лялькі затрымалі ўчора на акцыі пратэсту ў Берасці.

Чарговая акцыя супраціўнікаў будаўніцтва пад Берасцем акумулятарнага завода закончылася 11 лістапада затрыманнем аднаго з берасцейскіх актывістаў Канстанціна Астапука, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Ён выйшаў на плошчу Леніна, дзе сабралася больш за 130 чалавек, адзеты ў строй ліса і прынёс з сабой балонікі, якія раздаваў дзецям.

Калі Астапук збіраўся пакінуць плошчу, яго затрымалі супрацоўнікі АМАПу ды даставілі ў Ленінскі РАУС Берасця.

Як паведамляюць праваабаронцы, у аддзяленні міліцыі на Астапука склалі пратакол правапарушэння паводле арт 23.34 КоАП і да суда змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.

Стала вядома, што актывіста выпусцілі з ІЧУ, «без суда і следства», як паведамляюць ягоныя сябры.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках