26 красавiка 2024, Пятніца, 21:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хто валодае гандлёвым цэнтрам «Арэна-Сіці», у якім абрынулася столь?

10
Хто валодае гандлёвым цэнтрам «Арэна-Сіці», у якім абрынулася столь?
Фота: «Наша Ніва»

«Арэна-Сіці» - адна з найбуйнейшых гандлёвых пляцовак Менска.

У сталічным гандлёва-забаўляльным цэнтры «Арэна-Сіці» абвалілася столь, пацярпелі дзве жанчыны, адна з іх шпіталізаваная, піша nn.by.

«Арэна-Сіці» - адна з найбуйнейшых гандлёвых пляцовак Менска. Іх агульная плошча больш за 85 тысяч квадратных метраў.

У трохузроўневым будынку знаходзіцца больш за 70 крамаў, асноўная з якіх - гіпермаркет «Прастор». Акрамя таго, працуюць кінатэатр, дзіцячы забаўляльны цэнтр, фудкорт, які быў першым у Беларусі.

«Арэна-Сіці» адкрылася ў 2013 годзе і належала мільянеру Юрыю Чыжу. Але калі ў яго паўсталі праблемы з бізнэсам, гандлёвы цэнтр давялося закласці банкам, а пасля і прадаць.

Цяпер адзіны ўласнік «Арэна-Сіці» - «Белаграпрамбанк». Фінансавая ўстанова набыло яго ў чэрвені 2016 года за $75 мільёнаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках