26 красавiка 2024, Пятніца, 20:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне арыштавалі фігуранта справы Гандзюк

Ва Украіне арыштавалі фігуранта справы Гандзюк
КАЦЯРЫНА ГАНДЗЮК

Ігар Паўлоўскі ўзяты пад варту.

Былы памочнік нардэпа ад Блока Пятра Парашэнкі Мікалая Паламарчука Ігар Паўлоўскі, якога СМІ называлі пасярэднікам пры перадачы грошай магчымаму арганізатару забойства грамадскай дзяячкі Кацярыны Гандзюк, узяты пад варту, паведамляе «Гордон».

Паводле звестак СМІ, Паўлоўскі мог з'яўляцца пасярэднікам паміж заказчыкам і арганізатарам забойства актывісткі, дарадчыцы мэра Херсона Кацярыны Гандзюк.

«Суд арыштаваў Паўлоўскага паводле справы Гандзюк. СБУ затрымала яго ў суботу, выставіла падазрэнне як суўдзельніку», - паведаміла Гітлянская.

Прэс-сакратарка генеральнага пракурора Украіны Ларыса Сарган удакладніла у сваім Twitter, што Паўлоўскі арыштаваны без магчымасці ўнясення закладу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках