25 траўня 2019, Субота, 11:14
За нашу і вашу свабоду!
Рубрыкі

Незалежны прафзвяз у Салігорску выйшаў на акцыю пратэсту

1

Актывісты пратэстуюць супраць мясцовага райвыканкама.

Мясцовыя ўлады ў Салігорску двойчы адмовілі работнікам трэста «Раммантажбуд» у рэгістрацыі першаснай арганізацыі Беларускага незалежнага прафзвязу. У знак пратэсту мясцовыя актывісты сёння праводзяць акцыю на мясцовым стадыёне «Будаўнік», паведамляе «Белсат».

Аб падтрымцы пікету ўжо заявілі Беларускі кангрэс дэмакратычных прафзвязаў, Незалежны прафзвяз РЭП. Адмову ў рэгістрацыі першаснага філіяла БНП мясцовыя ўлады тлумачаць памылкай у афармленні дакументаў, але на пытанні, дзе дакладна памылка, адказваюць, што не абавязаныя тлумачыць.

«Беларуськалій» уваходзіць у тройку сусветных экспарцёраў калійных соляў. Летась здабыча прадпрыемства перавысіла 46 млн тон. Запасы соляў у Салігорскім раёне ацэньваюцца на 7,5 млрд тон - гэта азначае, што прадпрыемству іх хопіць больш, чым на 160 гадоў.