26 красавiка 2024, Пятніца, 21:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, як беларусы будуць адпачываць у снежні

2
Стала вядома, як беларусы будуць адпачываць у снежні

Апублікаваны графік пераносу рабочых дзён.

Згодна з зацверджаным Саўмінам графікам рабочых і выходных дзён на 2018 год, у снежні ў беларусаў будуць дзве працоўныя суботы: 22 і 29 снежня. Так мы адпрацуем 24 і 31 снежня адпаведна, якія выпадаюць на панядзелкі.

Каляды (25 снежня) прыпадаюць на аўторак, таму выходнымі будуць тры дні запар: нядзеля, панядзелак і аўторак - 23, 24 і 25 снежня.

30 снежня - нядзеля, 31 снежня выпадае на выходны панядзелак. Таксама мы будзем адпачываць 1 студзеня, а вось 2-га, хутчэй за ўсё, давядзецца выйсці на працу. Хоць будзе цяжка, бо 1 студзеня згодна з традыцыяй баляванні доўжацца.

Тры дні на самае ўлюбёнае свята гэта шмат ці мала, - пытанне філасофскае: добрага заўсёды мала.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках