26 красавiка 2024, Пятніца, 8:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькасць беларусаў, якія едуць на заробкі ў Польшчу, вырасла ў 14 разоў

11
Колькасць беларусаў, якія едуць на заробкі ў Польшчу, вырасла ў 14 разоў
ФОТА: АРХІЎ ONLINER.BY

Прааналізаваныя звесткі за тры гады.

BBC прааналізавала колькасць запрашэнняў, атрыманых беларусамі ад польскіх працадаўцаў, і высветліла, што колькасць беларусаў, якія з'язджаюць на заробкі ў Польшчу, з 2014 да 2017 года вырасла ў 14 разоў, паведамляе onliner.by.

Летась на заробкі ў краіну-суседку з'ехаў цэлы беларускі райцэнтр. Гэтая тэндэнцыя ўбіраецца ў сілу: у пошукавіках Google і «Яндэкс» запыты аб працы ў Польшчы апярэджваюць традыцыйныя яшчэ нядаўна пошукі працы ў Расеі. З чым звязаны значны рост колькасці нашых суайчыннікаў, занятых у польскай эканоміцы? Адказ на гэтае і іншыя цікавыя пытанні чытайце тут.

У беларусаў ёсць прычыны шукаць лепшае жыццё: сярэдні заробак у краіне саступае суседскім (выключаючы Украіну). І калі ў Польшчы сярэдні заробак перавышае беларускі ўтрая, то ў Расеі - толькі ў паўтара раза.

Средняя зарплата в Беларуси и странах-соседях в сентябре 2018 года (в долларах США)
Украина327
Беларусь459
Россия646
Литва1089
Латвия1179
Польша1275

Экспэрты аднадушныя ў падліках: на ежу і адзенне ў сваёй краіне беларусы трацяць не менш, а часам больш, чым у Расеі і Еўразвязе. Танней каштуюць толькі «камуналка» і грамадскі транспарт.

За мяжу адпраўляюцца зарабіць на жыллё, вучобу дзяцей, аўто і іншыя патрэбы, якія выходзяць за рамкі хлеба надзённага.

Суседняя Літва з сярэднім заробкам 927 еўраў кліча беларускіх будаўнікоў, работнікаў сферы паслуг і лагістыкі. Заробак 800 еўраў прапанавалі даяркам, але, мяркуючы з водгукаў у прэсе, прапанова не выклікала энтузіязму ў беларускіх вясковых жанчын.

Літва, як паведаміў у інтэрв'ю беларускай газеце «Звязда» пасол Літвы ў Менску Андрус Пулокас, з пачатку года да сярэдзіны верасня выдала беларусам шэсць тысяч віз, якія даюць права на працаўладкаванне.

Але колькасць беларусаў, якія з'язджаюць у Польшчу куды большая: 58 тысяч запрашэнняў ад польскіх працадаўцаў у 2017 годзе. За тры гады, з 2014-га, колькасць запрашэнняў вырасла ў 14 разоў!

Чаму Польшчы патрэбныя беларускія работнікі

Спрошчаная сістэма часовага працаўладкавання для беларусаў у Польшчы дзейнічае ўжо дзесяцігоддзе, з тых часоў, як польскі парламент прыняў у верасні 2007 года закон аб карце паляка.

Такая карта дазваляе, сярод іншага, легальна працаваць на тэрыторыі Польшчы без атрымання спецыяльнага дазволу на працу і займацца ў Польшчы прадпрымальніцкай дзейнасцю на тых жа ўмовах, што і грамадзяне гэтай краіны.

Карту паляка, нягледзячы на крытыку беларускіх уладаў (мець такую карту афіцыйна забаронена, напрыклад, беларускім чыноўнікам), атрымалі больш за 100 тысяч грамадзян краіны.

Але толькі ў апошнія гады - з картай або без яе - беларускія гастарбайтэры ў масавым парадку рушылі ў Польшчу.

Прычына - даступнасць працоўных месцаў, якія раней займалі ўкраінцы.

Польшча ў свой час выдала 88% відаў на жыхарства ў ЕЗ украінскім грамадзянам, і два мільёны ўкраінцаў аселі ў Польшчы. Але цяпер украінцы актыўна рушылі далей на захад.

Іх пераманьваюць на працу ў Славаччыну і Чэхію, спрасціць працаўладкаванне можа і Нямеччына, сцвярджае Кшыштаф Інгальт, дырэктар кампаніі Personnel Service, якая займаецца працаўладкаваннем мігрантаў у Польшчы.

«Гэта вялікая пагроза для польскай эканомікі. Ужо цяпер недахоп кадраў - 165 тысяч чалавек, а за найбліжэйшыя 2-3 месяцы яна можа вырасці да 500 тысяч», - паведаміў Кшыштаф Інгальт сайту texty.org.ua.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках