26 красавiка 2024, Пятніца, 9:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Мышкевіч: 90% беларусаў памятаюць пра зніклых палітыкаў

15
Анатоль Мышкевіч: 90% беларусаў памятаюць пра зніклых палітыкаў
АНАТОЛЬ МЫШКЕВІЧ
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Гарадзенца аштрафавалі на $150 за плакат са зніклымі палітыкамі.

Гарадзенскі актывіст Анатоль Мышкевіч павінен заплаціць 343 рублі за акцыю, прысвечаную зніклым амаль 20 гадоў таму беларускім палітыкам. Такую пастанову прыняў суд Ленінскага раёна Гародні 15 кастрычніка, паведамляе «Радыё Свабода».

Згодна з пастановай суда, Анатоль Мышкевіч парушыў «парадак правядзення масавых мерапрыемстваў» (артыкул 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях Беларусі) і павінен заплаціць штраф 14 базавых адзінак.

16 верасня Мышкевіч правёў у Гародні адзіночную акцыю: наляпіў на сцяну аднаго з дамоў плакат з фотаздымкамі зніклых у 1999-2000 гадах палітыкамі: былога кіраўніка МУС Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, які выконваў абавязкі старшыні Вярхоўнага Савета, бізнэсоўца Анатоля Красоўскага і журналіста Змітра Завадскага.

Актывіст сваёй віны не прызнаў. Але абскарджваць пастанову суда не будзе, бо не бачыць сэнсу.

«Не бачу нічога дрэннага ў тым, каб памятаць гэтых людзей. Гэтак жа думае, напэўна, і 90 адсоткаў беларусаў. Многія мне казалі, што добра, калі хоць хтосьці іх узгадвае», - пракаментаваў Анатоль Мышкевіч.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках