26 красавiка 2024, Пятніца, 8:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі каштуюць самыя танныя і самыя дарагія кватэры ў Менску?

16
Колькі каштуюць самыя танныя і самыя дарагія кватэры ў Менску?
ФОТА: REALT.BY

На якім узроўні цяпер знаходзяцца кошты на кватэры на рынку нерухомасці Менска?

Колькі каштуюць самыя бюджэтныя і самыя дарагія кватэры? У якіх мікрараёнах сталіцы кошты на жыллё самыя нізкія? Пра гэта апавёў Myfin.by аналітык Realt.by Арцём Сахарэвіч.

– Сярэдні ўзровень коштаў у Менску на аднапакаёвыя і двухпакаёвыя кватэры на другасным рынку ў цяперашні час складае 48 і 60 тысячаў даляраў адпаведна.

Зразумела, ёсць варыянты таннейшыя. Самы нізкі парог – гэта 30–35 тысячаў даляраў для аднапакаёвых кватэраў, 40–45 тысячаў даляраў для двухпакаёвых.

Але ў выпадку так званых маласямеек лічбы яшчэ ніжэйшыя. Так, аднапакаёўку 29 квадратных метраў у кастрычніку прадалі за 27 тысячаў даляраў, а 38-метровую двушку за 38 тысячаў.

Такія кватэры заўсёды карыстаюцца попытам, незалежна ад іх стану, паколькі многія пакупнікі вельмі адчувальныя да кошту.

Але цікава, што ў кастрычніку мы назіралі зрушэнне попыту ў бок больш дарагіх кватэраў. За апошнія месяцы на «другасным рынку» прыкметна палепшыўся выбар, і пакупнікі былі гатовыя расставацца з вялікімі сумамі, атрымліваючы кватэры лепшай якасці.

Ці вырастуць кошты на кватэры ў найбліжэйшы час?

Думаю, у лістападзе і снежні кошты будуць стабільныя, магчыма, крыху падрастуць. У нас заўсёды ў канцы года заключаецца шмат угодаў.

Трэба разумець, што набыццё кватэры не імгненная справа – працэс доўжыцца некалькі месяцаў. Калі ёсць добры варыянт, пакупнікі будуць старацца заключыць угоду да Новага года, каб сустрэць яго ўжо ў новай кватэры.

Таму ў снежні ў нас звычайна шмат угодаў, а вось у студзені – менш за ўсё. У сярэднім за першы месяц года попыт падае на 30–40% ад сярэдняга ўзроўню.

У якім раёне Менска самыя танныя кватэры?

Самыя танныя кватэры, калі казаць пра адміністрацыйныя раёны, на паўднёвым усходзе – у Заводскім раёне. Калі разглядаць па мікрараёнах, то гэта Чыжоўка, Шабаны, а таксама Дражня, Навінкі і Курасоўшчына, дзе за 1 квадратны метр аддаюць у сярэднім 1000 даляраў.

Прычыны, з якіх у гэтых раёнах адносна танныя кватэры – гэта дрэнная экалогія, аддаленасць ад метро ці стары жылы фонд.

Самыя дарагія кватэры

Самы высокі кошт у кватэраў, размешчаных у цэнтры Менска. У межах першага транспартнага кола кошты на нерухомасць знаходзяцца ў межах 1700–2000 даляраў за квадратны метр.

Да дарагіх таксама можна аднесці раён малапавярховай забудовы каля Нацыянальнай бібліятэкі, а таксама Дразды і Лебядзіны ў паўночна-заходняй частцы горада.

У мікрараёне Лебядзіны цяпер узводзіцца адразу некалькі праектаў высокага ўзроўню камфортнасці – няма сумневаў, што гэты раён пасля «абрастання» неабходнай інфраструктурай апынецца ў ТОПе гарадскога рэйтынгу дарагога жылля.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках