26 красавiка 2024, Пятніца, 17:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША запэўнілі Украіну ў непрыманні «Паўночнай плыні-2»

ЗША запэўнілі Украіну ў непрыманні «Паўночнай плыні-2»

Суверэнітэт еўрапейскіх краінаў, якія залежаць ад паставак расейскага газу, пад пагрозай.

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа запэўніў Украіну ў намеры супрацьстаяць будаўніцтву газаправода "Паўночная плынь-2", які напрамую звяжа Расею і Нямеччыну. "Мы будзем і надалей працаваць разам, каб спыніць гэты праект", – сказаў ён падчас сустрэчы з міністрам замежных справаў Украіны Паўлам Клімкіным у Вашынгтоне ў пятніцу, 16 лістапада, піша dw.com.

Пампеа раскрытыкаваў запланаваны газаправод, паколькі ён "падрывае эканамічную і стратэгічную бяспеку Украіны і пагражае яшчэ больш паставіць пад пагрозу суверэнітэт еўрапейскіх краінаў, якія залежаць ад паставак расейскага газу". "Мы не хочам, каб нашы еўрапейскія сябры апынуліся здабычай такога кшталту палітычнай і эканамічнай маніпуляцыі, якую Расея спрабуе праводзіць у дачыненні да Украіны з тых часоў, як яна скінула з сябе савецкія кайданы", – растлумачыў амерыканскі дзяржсакратар.

Непрызнанне анэксіі Крыма

Адначасова Пампеа запэўніў Клімкіна ў тым, што ЗША ніколі не прызнаюць расейскую анэксію Крыма. Амерыканская адміністрацыя будзе і надалей рабіць захады да таго часу, пакуль Масква не адмовіцца ад кантролю над гэтым паўвостравам, абяцаў ён.

Газаправод "Паўночная плынь-2" павінен запрацаваць да канца 2019 года. Газ будзе наўпрост пастаўляцца з Расеі ў Нямеччыну ў абыход Украіны. Акрамя самой Украіны, супраць рэалізацыі гэтага праекта пад кіраўніцтвам "Газпрама" выступаюць і іншыя ўсходнееўрапейскія краіны, у тым ліку Польшча. Аднак урад ФРГ называе гэты праект укладам у энэргетычную бяспеку. Францыя і Аўстрыя падзяляюць гэты пункт гледжання.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках