26 красавiка 2024, Пятніца, 17:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы з Беларуссю на ўкраінскага памежніка наехаў аўтамабіль парушальніка

На мяжы з Беларуссю на ўкраінскага памежніка наехаў аўтамабіль парушальніка
ФОТА: RBC.UA

Кіроўца аўтамабіля Mitsubishi Pajero здолеў уцячы.

Увечары 16 лістапада ў Валынскай вобласці Украіны парушальнік на аўтамабілі Mitsubishi Pajero здзейсніў наезд на памежніка, які каля мяжы з Беларуссю запатрабаваў ад яго спыніцца. Пра гэта карэспандэнту выдання "Гордон" паведамілі ў Дзяржаўнай памежнай службе Украіны (ДПСУ).

Пацярпеў супрацоўнік памежнага нараду аддзела "Даманава" Луцкага памежатрада.

"У выніку наезду адзін памежнік атрымаў цялесныя пашкоджанні, а менавіта – траўму галёнкі і пальцаў правай нагі. Пасля папераджальнага стрэлу ўверх аўтамабіль развярнуўся і накіраваўся ў тыл участку, у кірунку населенага пункта Картэлесы Ратнаўскага раёна на Валыні. Каб спыніць пазадарожнік, вайсковец нараду ўжыў зброю па колах машыны, але парушальнік здолеў уцячы", – гаворыцца ў паведамленні.

Вядуцца пошукі аўтамабіля і асобаў, якія яго перамяшчалі праз мяжу.

ДПСУ перайшла на ўзмоцнены варыянт аховы дзяржаўнай мяжы пасля таго, як 15 лістапада кантрабандыст збіў памежніка Мукачаўскага атрада на мяжы з Румыніяй. Гэта адбылося ў той момант, калі затрымалі аднаго са зламыснікаў, якія былі задзейнічаныя ў схеме незаконнай перавозкі цыгарэтаў. Аўтамабіль Audi затрымалі, але кіроўца здолеў уцячы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках