26 красавiка 2024, Пятніца, 20:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: «Рэформа» міністра-камуніста Карпенкі ў дзеянні

4
Фотафакт: «Рэформа» міністра-камуніста Карпенкі ў дзеянні
ІГАР КАРПЕНКА

Абітурыент адказаў на 4 з 30 пытанняў і атрымаў 32 балы!

Падчас цэнтралізаванага тэставання цяпер выкарыстоўваецца новая сістэма падліку балаў, піша nn.by.

Гаворка ідзе пра тое, што абітурыенты з нізкім узроўнем ведаў будуць атрымліваць вышэйшыя балы, чым раней. Адзнака за ЦТ у пэўнай ступені будзе адпавядаць балу са школьнага атэстата.

Гэта адная з рэформаў, якую праводзіць Міністэрства адукацыі на чале з Ігарам Карпенкам.

Рэпетытар Яўген Лівянт прадэманстраваў, як у рэальнасці працуе новая сістэма. Адзін з яго вучняў адправіўся на рэпетыцыйнае тэставанне ў матэматыцы. Але ў патрэбным месцы бланка памылкова паказаў не матэматыку, а фізіку. У выніку сістэма апрацоўвала ягоныя адказы не з тым кодам ключоў.

Адказы сышліся толькі ў 4 пытаннях з 30, прычым толькі ў больш лёгкай частцы А, дзе трэба выбраць правільны адказ з прапанаваных.

За больш складаную частку ён, натуральна, не атрымаў ніводнага бала, бо адказваў на іншыя пытанні.

Але праблема не ў няўважлівасці абітурыента. За 4 з 30 правільных адказаў ён атрымаў 32 балы, амаль трэць ад магчымага выніку.

Пры ранейшай сістэме падліку ён меў бы 10-15 балаў, і істотна адставаў б ад абітурыентаў-разумнікаў. Цяпер жа, дзякуючы рэформе Карпенкі, розніца нівеліруецца (бо падрыхтаваныя дзеці як атрымлівалі 80-90 балаў, так і будуць атрымліваць, падымаць іх балы няма куды).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках