26 красавiка 2024, Пятніца, 18:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп дапусціў замену шэрагу супрацоўнікаў сваёй адміністрацыі

Трамп дапусціў замену шэрагу супрацоўнікаў сваёй адміністрацыі
ДОНАЛЬД ТРАМП

Прэзідэнт ЗША падумвае аб замене ад трох да пяці высокапастаўленых супрацоўнікаў.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп разглядае магчымасць змяніць да пяці высокапастаўленых супрацоўнікаў сваёй адміністрацыі, паведамляе DW.

Пра гэта Трамп заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу Fox News, якое выйшла ў эфір у нядзелю, 18 лістапада. Са слоў кіраўніка дзяржавы, ён разважае над "трыма або чатырма, альбо пяццю пазіцыямі".

Пры гэтым прэзідэнт ЗША дапусціў правядзенне ўсяго дзвюх перастановак і параўнаў працу свайго апарата з "добра змазаным механізмам".

Кіраўнік дзяржавы адмовіўся паўтарыць словы пра тое, што кіраўнік апарата Белага дома Джон Кэлі застанецца на сваёй пасадзе да канца 2020 года. Кэлі "выдатна працуе", заявіў Трамп, дадаўшы, што кіраўніку апарата Белага дома "ў нейкі момант захочацца ісці далей".

Акрамя таго, прэзідэнт Злучаных Штатаў згадаў пра імавернасць адстаўкі міністаркі ўнутранай бяспекі Кірстэн Нільс. Трамп падкрэсліў, што вельмі паважае яе, аднак хацеў бы бачыць Нільсэн "значна больш жорсткай" у сітуацыі з мяжой Злучаных Штатаў і Мэксікі.

14 лістапада прэзідэнт ЗША звольніў намесніцу свайго дарадцы ў нацыянальнай бяспецы Міру Рыкардэль. За дзень да гэтага жонка кіраўніка дзяржавы праз свайго прэс-сакратара распаўсюдзіла заяву, у якой гаворыцца, што Рыкардэль "больш не заслугоўвае гонару працаваць у Белым доме". Паводле інфармацыі амэрыканскіх СМІ, канфлікт паміж Мэлані Трамп і Мірай Рыкардэль звязаны з арганізацыйнымі пытаннямі візіту жонкі Трампа ў Афрыку. Прэс-сакратарка Белага дома Сара Сандэрс не ўдакладніла, чым менавіта будзе займацца цяпер ужо былая памочніца дарадцы ў нацыянальнай бяспецы Джона Болтана.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках