26 красавiка 2024, Пятніца, 15:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея завяла новую крымінальную справу на Уільяма Браўдэра

5
Расея завяла новую крымінальную справу на Уільяма Браўдэра
УІЛЬЯМ БРАЎДЭР
ФОТА: AFP

Пракуратура РФ пагражае арыштам брытанскаму фінансісту.

Супраць брытанскага фінансіста, заснавальніка фонду Hermitage Capital Уільяма Браўдэра ў РФ завялі яшчэ адну крымінальную справу - аб «стварэнні злачыннай суполкі», паведаміў памочнік генпракурора РФ Мікалай Атмоньеў, піша карэспандэнт «Дождя».

Справу завялі паводле артыкула210 КК РФ. Расейскую пракуратуру таксама зацікавіў таксама шэраг смерцяў меркаваных суўдзельнікаў Браўдэра. Гаворка ідзе пра Актае Гасанава, Валерыя Курачкіна, Сяргея Карабейнікава і Сяргея Магніцкага.

«У часткі асоб былі прыкметы атручвання хімічнымі рэчывамі, якія маглі выклікаць вострую сэрцава-пячоначную недастатковасць», - паведамілі ў пракуратуры. Паводле факту смерці Гасанава, Курачкіна, Карабейнікава і Магніцкага вядзецца расследаванне, адная з меркаваных версій - забойства.

«Версія аб атручэнні Магніцкага менавіта Браўдэрам пацвярджаецца і журналістам Алегам Лур'е, які ўтрымліваўся з ім у адной з камер», - сказаў прадстаўнік пракуратуры Аляксандр Куранны.

Ён дадаў, што найбліжэйшым часам Браўдэра «абвесцяць у міжнародны вышук, ягоную маёмасць арыштуюць».

Уільям Браўдэр - сузаснавальнік фонду Hermitage Capital, шмат інвеставаў у Расею ў 90-я гады. Таксама ён ініцыятар некалькіх судовых спраў у дачыненні да расейскіх манаполій, якія ўціскаюць правы інвестараў, і галоўны ініцыятар і лабіст «Акту Магніцкага» ў ЗША ды іншых краінах.

«Акт Магніцкага» з'явіўся пасля таго, як юрыст Hermitage Capital Сяргей Магніцкі быў арыштаваны ў Расеі паводле сфабрыкаванай справы аб ухіленні ад выплаты падаткаў і памёр у маскоўскім следчым ізалятары праз тое, што яму не надавалася медыцынская дапамога. Акт забараняе ўезд у краіну высокапастаўленым прадстаўнікам расейскіх сілавых структур, якія маюць дачыненне да смерці Магніцкага, і накладае арышт на іх актывы. Пазней закон быў пашыраны на больш шырокае кола асоб, датычных да карупцыі і парушэнняў правоў чалавека.

У снежні мінулага года расейскі суд завочна прысудзіў Браўдэра да дзевяці гадоў пазбаўлення волі. Яго прызналі «вінаватым у наўмысным банкруцтве і ўхіленні ад выплаты падаткаў на суму больш за 3 млрд рублёў». Гэта ўжо другі прысуд расейскага суда супраць Браўдэра, вынесены завочна.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках