26 красавiка 2024, Пятніца, 21:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтар двух дубляў Беларусі ў Лізе нацый: Я не форвард, мае галы - збег абставін

Аўтар двух дубляў Беларусі ў Лізе нацый: Я не форвард, мае галы - збег абставін
Фота: Reuters

Паўабаронца Станіслаў Драгун гатовы і далей далучацца і забіваць.

Гульцы нацыянальнай каманды Беларусі пракаментавалі выхад каманды ў плэй-оф Лігі нацый, адзначыўшы каманднае ўзаемадзеянне, настрой на перамогу і цвяроза ацанілі далейшыя шанцы на патраплянне праз новы турнір на Еўра-2020, піша tut.by.

Паўабаронца Станіслаў Драгун, які аформіў дублі ў браму Люксембурга і Сан-Марына, не ўпэўнены, што можа гуляць чыстага нападнікам, але гатовы далучацца і забіваць.

Форвард Антон Сарока, аўтар другога гола ў браму Сан-Марына і эфектнага паса ў матчы супраць Люксембурга, дзякаваў партнёрам за гульню і выказаў надзею, што каманда захавае касцяк, падмацаваўшыся маладымі гульцамі.

Абаронца Сяргей Паліцевіч сказаў, што эйфарыі няма, а ёсць невялікая стомленасць, дадаўшы, што каманда зрабіла тое, што і павінна была зрабіць.

Абаронца Дзяніс Палякоў рады, што каманда перамагла, і рады таму, што гульцы здолелі сканцэнтравацца на матчы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках