15 верасня 2026, aўторак, 14:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новым прэзідэнтам ПА NATO стала брытанка Мадэлін Мун

Новым прэзідэнтам ПА NATO стала брытанка Мадэлін Мун
МАДЭЛІН МУН

Мун паабяцала годна працягнуць дзейнасць у развіцці салідарнасці ўсіх нацый у абароне дэмакратыі.

Новым прэзідэнтам Парламенцкай асамблеі NATO абраная сябра дэлегацыі Вялікабрытаніі Мадэлін Мун. Пра гэта ў панядзелак, 19 лістапада, паведаміла старшыня пастаяннай дэлегацыі ў ПА NATO, народная дэпутатка Украіны Ірына Фрыз у Facebook.

«Новым прэзідэнтам NATO Parliamentary Assembly абраная сябра дэлегацыі Вялікабрытаніі Мадэлін Мун. Учора ад імя нашай дэлегацыі мы павіншавалі яе з выбраннем. Запрасілі ва Украіну, між іншым, на другі Міжнародны жаночы кангрэс», - напісала Фрыз.

З ейных слоў, Мун паабяцала годна працягнуць дзейнасць, якую пачалі Паола Алі і Раса Юкнявічэне, «ва ўмацаванні адзінства Асамблеі, развіцці салідарнасці ўсіх нацый у абароне дэмакратыі, падтрымцы абароны і нашай бяспекі, якую часам успрымаюць павярхоўна».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках