Мінчанка расказала, як вызначыць, хто з суседзяў — з Расіі
- 15.09.2026, 14:22
Просты рэцэпт.
Мінчанка daria_kaparikha расказала ў Threads, як вызначыць, хто з вашых суседзяў па пад'ездзе прыехаў з Расіі.
«У мяне ў пад'ездзе ўвесь першы паверх, чатыры кватэры, здаюцца па сутках, — піша яна. — 99% — расіяне. Раніцай, калі я выходжу на працу, толькі 1% з іх вітаюцца. Астатнія проста праходзяць міма. А вы вітаецеся з суседзямі, хай і незнаёмымі?»
Шмат карыстальнікаў сацыяльнай сеткі пацвердзілі, што ў нас у краіне прынята вітацца з суседзямі. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя каментары:
— У нас вітаюцца не толькі ў пад'ездзе, але і ў двары, і ў крамах, кафэ і дзяржустановах. Амаль усе людзі. Калі ты павітаешся, то 100% адкажуць. Горад невялікі, усе свае.
— Аднойчы дзяўчына ў ліфт зайшла і павіталася. Ну і я ў адказ. Нескладана, і едзем як не чужыя людзі. Вось толькі ліфт — у гандлёвым цэнтры.
— З усімі, каго сустракаю ў пад'ездзе, вітаюся — у нас так заўсёды было.