23 красавiка 2024, aўторак, 17:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп адказаў на пытанні спецпракурора Мюлера

1
Трамп адказаў на пытанні спецпракурора Мюлера
ДОНАЛЬД ТРАМП

Прэзідэнт ЗША даў пісьмовыя сведчанні аб умяшанні РФ у выбары.

Пісьмовыя адказы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа на пытанні паводле справы аб магчымым умяшанні Расеі ў амерыканскія выбары былі адпраўленыя спецпракурор Робэрту Мюлеру. Пра гэта ўночы, 21 лістапада, паведамілі адразу некалькі амерыканскіх СМІ, паведамляе dw.com.

Са слоў адваката Трампа і экс-мэра Нью-Ёрка Рудольфа Джуліяні, прэзідэнт ЗША прадэманстраваў "беспрэцэдэнтную" гатоўнасць да супрацоўніцтва. У пісьмовых сведчаннях Трампа няма нічога нечаканага, ягоныя адказы на пытанні спецпракурора не маюць нічога, што не было б раней ужо заяўлена публічна. Расследаванне ў дачыненні да Трампа павінна быць спыненае, запатрабаваў Джуліяні.

Раней, 16 лістапада, Трамп паведаміў, што "лёгка" і без дапамогі юрыстаў асабіста адказаў на пытанні Мюлера ў пісьмовай форме, але не адправіў яму адказы адразу праз вялікую загружанасць. Аднак выданне New York Times паведамляла, што 12 і 13 лістапада Трамп правёў блізу 20 гадзін са сваімі адвакатамі, рыхтуючы адказы на пытанні Мюлера.

У выніку расследавання пад кіраўніцтвам спецпракурора былі выстаўленыя абвінавачванні чатыром былым супрацоўнікам каманды Трампа і 26 расейскім грамадзянам. Прэзідэнт ЗША неаднаразова выказваўся супраць расследавання, называючы яго "паляваннем на ведзьмаў".

Неўзабаве пасля прамежкавых выбараў у амерыканскі Кангрэс, які прайшлі 6 лістапада, Трамп вымусіў сысці ў адстаўку генеральнага пракурора ЗША Джэфа Сэшнса. Часовы выканаўца абавязкаў генпракурора Мэцью Уітэкэр раней ставіў пад сумнеў маштабы расследавання і да займання пасады ў Мінюсце ЗША публічна выказваўся пра тое, як генеральны пракурор тэарэтычна мог бы заблакаваць следчыя дзеянні.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках