25 красавiка 2024, Чацвер, 11:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Паліенка: Лекцыі ў міліцыі прынцыпова ігнарую

2
Зміцер Паліенка: Лекцыі ў міліцыі прынцыпова ігнарую
ЗМІЦЕР ПАЛІЕНКА

Былы палітвязень знайшоў працу.

Былы палітвязень Зміцер Паліенка, які выйшаў на волю 24 кастрычніка, распавёў сайту palitviazni.info, што знайшоў сабе працу і больш не ходзіць на лекцыі ў РУУС Заводскага раёна Менска.

«Некалькі разоў схадзіў у міліцыю, але там проста прыйшлося сядзець блізу гадзіны ў актавай зале і глядзець у столь, - кажа Зміцер. - Ніякіх лекцый наогул не было».

Неўзабаве будзе месяц, як выйшаў на свабоду Зміцер Паліенка. Са слоў былога палітычнага зняволенага, у міліцыі яму было заяўлена: пакуль ён не знойдзе сабе працу, абавязаны штодня (акрамя выхлдных і панядзелка) хадзіць у РУУС Заводскага раёна і з 17.00 да 18.00 слухаць «лекцыі аб працаўладкаванні».

«Я ўжо знайшоў сабе працу – падсобным рабочым, - кажа Зміцер Паліенка. - Пакуль можа і не тую, што хацеў бы, але і беспрацоўным не застаюся. А вось на лекцыі ў міліцыю прынцыпова перастаў хадзіць пасля трох такіх наведванняў РУУС. Я туды прыходзіў і блізу гадзіны проста сядзеў у актавай зале і глядзеў у столь. Ніхто ніякія лекцыі не чытаў. Магчыма, такім чынам праваахоўныя органы хочуць мяне штодня трымаць пад сваім кантролем, але які сэнс у такіх пустых рэжымных мерапрыемствах?»

Зміцер Паліенка адзначае, што напярэдадні яго папярэджвалі: калі не з'явіцца на лекцыі, то складуць пратакол паводле арт 23.4 (непадпарадкаванне законнаму патрабаванню супрацоўніка міліцыі).

«Казалі, што ніякія апраўданні не прымаюцца, - дадае Паліенка. - Але, нягледзячы на тое, што я перастаў хадзіць на лекцыі, міліцыя мяне з гэтай нагоды не турбуе».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках