17 чэрвеня 2019, панядзелак, 12:58
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Лукашэнка - Лаўрову: У нас з вамі агульная Айчына, інакш і не назавеш

35
Фота: ТАСС

Дыктатар сустрэўся з кіраўніком МЗС Расеі.

Лукашэнка мяркуе, што ў беларуска-расейскіх стасунках трэба канчаткова разгледзець «галоўнае пытанне» - стварыць роўныя варункі для працы грамадзян і суб'ектаў гаспадарання. Пра гэта ён заявіў 21 лістапада на сустрэчы з міністрам замежных спраў Расеі Сяргеем Лаўровым, паведамляе прэс-служба дыктатара.

«У нас, здаецца, і нядрэнныя стасункі складваюцца агулам з Расейскай Федэрацыяй, нават вельмі добрыя. Факт, што лепшыя, чым з іншымі дзяржавамі. Але адно галоўнае пытанне, якое нам трэба разгледзець і аб якім і мы і з вамі, і нашы МЗС (яшчэ з часоў Барыса Ельцына) казалі, - роўныя варункі для людзей, суб'ектаў гаспадарання ў нашай агульнай Айчыне. Я так гэта называю. Інакш, напэўна, і не назавеш», - сказаў Лукашэнка.

«Калі ёсць такая розніца ў працы суб'ектаў гаспадарання ў парушэнне нашых дамоў, якія існуюць, гэта дрэнна. Трэба разглядаць гэтае асноўнае пытанне, і я думаю, у нас ніколі не будзе прэтэнзій да Расеі, а ў Расеі да нас», - падкрэсліў дыктатар.