23 верасня 2026, Серада, 16:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ваенны верталёт РФ уварваўся ў паветраную прастору Польшчы

3
Ваенны верталёт РФ уварваўся ў паветраную прастору Польшчы

Ён знаходзіўся ў польскім небе 42 секунды.

Расійскі ваенны верталёт Мі-8 у сераду, 23 верасня, парушыў паветраную прастору Польшчы, заляцеўшы з Калінінградскай вобласці. Ён знаходзіўся ў польскім небе 42 секунды. Пра гэта паведаміла Аператыўнае камандаванне Узброеных Сіл Польшчы.

Інцыдэнт адбыўся 23 верасня а 11:08 на поўнач ад горада Бранева. Расійскі верталёт уляцеў у паветраную прастору Польшчы на глыбіню каля 300 метраў.

Палёт паветранага судна ад пачатку адсочвалі польскія радыёлакацыйныя сістэмы.

У сувязі з парушэннем мяжы ў паветра неадкладна паднялі знішчальнікі, а наземныя сілы і сродкі супрацьпаветранай абароны перавялі ў стан гатоўнасці.

У камандаванні падкрэслілі, што характар гэтага інцыдэнту сведчыць пра чарговую спробу Расіі праверыць гатоўнасць польскай сістэмы СПА.

Разлікі супрацьпаветранай абароны Польшчы працягваюць кругласутачнае назіранне і знаходзяцца ў пастаяннай гатоўнасці да абароны паветранай прасторы краіны.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках