29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цэнтрабанк РФ: Кітай занадта шырока трактуе санкцыі супраць Расеі

5
Цэнтрабанк РФ: Кітай занадта шырока трактуе санкцыі супраць Расеі
ФОТА: IRINA OVCHINNIKOVA

Банкі Кітая дзейнічаюць на шкоду расейскай эканоміцы.

Банк Расеі развязвае праблему «пашыральнага» тлумачэння ўведзеных супраць Расеі санкцый кітайскімі камерцыйнымі банкамі, распавёў кіраўнік прадстаўніцтва ЦБ у Кітаі Уладзімір Данілаў. З ягоных слоў, спасылкі кітайскіх банкаў на санкцыі з боку трэціх асоб не маюць падстаў, бо расейскія банкі не ўваходзяць у санкцыйны спіс SDN, паведамляе РБК.

На форуме «Інвестыцыі і фінансавыя магчымасці на расейскім рынку капіталу», арганізаваным Маскоўскай біржай і Шанхайскай фондавай біржай, Данілаў растлумачыў, што санкцыі не прымушаюць абмяжоўваць аплаты праз банкі, не ўнесеныя ў санкцыйныя спісы.

Аднак праблема, з ягоных слоў, існуе. Адным са спосабаў яе развязання чыноўнік назваў тлумачэнні, якія расейскі ЦБ накіроўвае сваім калегам у Народным банку Кітая, пасля чаго той ужо знаёміць з імі камерцыйныя банкі, распавёў Данілаў.

Са слоў прадстаўніка ЦБ, амерыканскія санкцыі, уведзеныя супраць фізічных асоб, не распаўсюджваюцца на юрыдычныя асобы, у якіх людзі з санкцыйнага спісу займаюць пасады, калі ў канкрэтных фінансавых аперацыях яны не прадстаўляюць гэтыя юрыдычныя асобы.

«Такім чынам уключэнне ў спіс SDN не з'яўляецца прычынай распаўсюду санкцый на ўвесь банк. На гэтым даводзіцца ўвесь час акцэнтаваць увагу, бо гэтая праблема празмерна трактуецца кітайскімі камерцыйнымі банкамі», - адзначыў Данілаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках