Прэзідэнт Румыніі вылучыў трэцюю кандыдатуру на пасаду прэм’ер-міністра
- 17.09.2026, 18:40
ФОТА: GETTY IMAGES
З мая праз палітычны крызіс у краіне не ўдавалася сфарміраваць урад.
Прэзідэнт Румыніі Нікушор Дан вылучыў кандыдатуру дэпутата Еўрапарламента Зігфрыда Мурэшана на пасаду прэм’ер-міністра краіны, паведамляе Agerpres. Цяпер яго мусіць зацвердзіць румынскі парламент. З мая праз палітычны крызіс у краіне не ўдавалася сфарміраваць урад.
Рашэнне прынята пасля шматгадзінных кансультацый з лідарамі і прадстаўнікамі палітычных партый, прадстаўленых у парламенце. Прэзідэнт Дан заявіў, што вылучае кандыдатуру Зігфрыда Мурэшана пры адсутнасці відавочнай большасці. Ён таксама падкрэсліў, што нацыянальныя інтарэсы патрабуюць ад палітыкаў ісці на кампрамісы.
«Я пагаварыў з Мурэшанам, і ён папрасіў мяне даць яму час падумаць. Мурэшан застаецца маім першым варыянтам, і я чакаю, калі ён пацвердзіць або адхіліць гэтае прапанаванне, перш чым апублікаваць указ», — заявіў прэзідэнт. Зігфрыд Мурэшан амаль адразу пацвердзіў, што прымае прапанову. Адпаведнае паведамленне ён апублікаваў у Facebook.
Зігфрыд Мурэшан — намеснік старшыні правацэнтрысцкай Нацыянал-ліберальнай партыі (НЛП) у Румыніі. У Еўрапарламенце ён таксама займае пасаду намесніка кіраўніка найбуйнейшай у ЕС Еўрапейскай народнай партыі (ЕНП). Яго кандыдатуру на пасаду прэм’ер-міністра летам 2026 года на тле палітычнага крызісу вылучыла кааліцыя трох праеврапейскіх партый. Акрамя яго ўласнай партыі, Мурэшана падтрымалі Саюз выратавання Румыніі і Дэмакратычны саюз венграў Румыніі.
На пачатку мая парламент Румыніі вынес вотум недаверу ўраду прэм’ер-міністра Іліе Баложана. Яго абвінавацілі ў жорсткай бюджэтнай палітыцы і слабой каардынацыі паміж партнёрамі па кааліцыі. 4 чэрвеня Нікушор Дан вылучыў на пасаду прэм’ера свайго дарадцу і кіраўніка партыі «Народны рух» Яўгена Томака, аднак ён не змог заручыцца падтрымкай парламента. Не ўдалося сфарміраваць урад і другому кандыдату — члену НЛП Адрыяну Вешцю.