17 верасня 2026, Чацвер, 19:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі расказаў пра абяцанне, якое даў Шону Пэну

Зяленскі расказаў пра абяцанне, якое даў Шону Пэну
Фота: Reuters

Прэзідэнт Украіны прыадкрыў закулісы размовы з вядомым акцёрам восенню 2022 года.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі у інтэрв'ю CBS News, урыўк з якога быў апублікаваны 15 верасня ў Instagram, расказаў пра сваю дружбу з амерыканскім акцёрам Шонам Пэнам.

Падчас размовы з журналістам Зяленскі паказаў яму статуэтку прэміі «Оскар», якую атрымаў ад Пэна ў знак падтрымкі Украіны ў лістападзе 2022 года.

«Я абажаю Шона Пэна. Дарэчы, ён падараваў мне гэты «Оскар». Гэта за «Таямнічую раку», гэта выдатны фільм, абсалютна. Мне вельмі падабаюцца такія стужкі. Ён даў мне «Оскар», а я сказаў: «Не, я не магу прыняць такі падарунак». А ён адказаў: «Вярнеш мне яго, калі пераможаце», — расказаў Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны адзначыў, што паабяцаў Пэну гэта зрабіць.

«Я сказаў, што гэта азначае, што я яго вярну», — дадаў ён.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках