29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскім банкам бракуе $6,5 мільярда на выплату запазычанасцяў

4
Расейскім банкам бракуе $6,5 мільярда на выплату запазычанасцяў

Адток валюты прадаўжаецца.

Расейская банкаўская сістэма прадаўжае перажываць адток валюты. Акрамя фізічных асоб, якія забралі ў кастрычніку яшчэ 0,5 млрд даляраў з рахункаў, да вывазу грошай зноў падключыліся карпарацыі, піша finanz.ru.

Яны вывелі 1,9 мільярда даляраў за месяц, у выніку сумарны адток з пачатку года дасягнуў 16,6 млрд даляраў, паведамляе ў аўторак у штомесячным аглядзе па сектары Райффайзенбанк.

Кампенсаваць адток дапамагла выплата валютных крэдытаў - у банкі вярнулася 5,5 млрд даляраў, у тым ліку 4 млрд у карпаратыўных пазыках.

Яшчэ за 2,4 млрд даляраў здолелі выбавіць за кошт продажу валютных каштоўных папер - гэтыя грошы сышлі ў гатоўку і аселі на карэспандэнцкіх рахунках у замежных арганізацыях (2,1 млрд даляраў).

Да пачатку кастрычніка банкаўская сістэма знаходзілася ў стане дэфіцыту валютнай ліквіднасці - свабодных сродкаў (у выглядзе гатоўкі і актываў, якія могуць быць неўзабаве канвертаваныя ў гатоўку) было на 3,5 млрд даляраў менш, чым патрабавалася для кампенсацыі ўсіх абавязацельстваў - у тым ліку перад валютнымі ўкладчыкамі і кліентамі, якія маюць разліковыя рахункі.

За месяц гэты дысбаланс удалося выправіць - продаж аблігацый і вызваленне валюты з крэдытаў прынеслі за 5 млрд даляраў.

Аднак сфармаваны запас свабоднай валюты - 1,5 млрд даляраў - занадта малы, каб прайсці будучы пік выплаты вонкавай пазыкі, папярэджвае аналітык Райффазенбанка Дзяніс Парывай.

У снежні, згодна з графікам ЦБ, карпарацыям трэба будзе вярнуць 8 млрд даляраў. Сітуацыю пагаршае падзенне на 26% кошту нафты, ад чаго залежыць дзве траціны экспартнага прытоку валюты ў РФ.

Вынікам можа стаць паслабленне рубля і павелічэння кошту валютнай ліквіднасці, кажа Парывай.

Кампенсаваць недахоп валюты банкі, відавочна, будуць за кошт бюджэту: 8 снежня Федэральнае казначэйства пачне ў штодзённым фармаце праводзіць своп-аперацыі на МасБіржы.

Сумы першапачаткова будуць невялікімі - 50 млрд рублёў на дзень, або 750 млн даляраў, распавядаў у пачатку лістапада кіраўнік Казначэйства Раман Арцюхін. У далейшым, з ягоных слоў, аб'ём аперацый можа быць павялічаны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках