Прэм’ер Тайланда зрабіў дзіўную заяву
- 18.09.2026, 2:18
Ён заклікаў замежнікаў «паміраць у сваёй краіне».
Прэм’ер-міністр Тайланда Анутхін Чанвіракун заклікаў замежнікаў паміраць у сваіх краінах. Яго словы перадае газета Thairath.
Так ён адрэагаваў на просьбу аб стварэнні прыватнага кладбішча.
«Гэта ўжо перабор, гэта выходзіць далёка за межы дазволенага. Калі вам наканавана памерці, ідзіце і памрыце дома. Вам не трэба паміраць тут», — сказаў ён на нарадзе з губернатарамі.
Ён дадаў, што замежнікі не павінны па ўласным жаданні, без дазволу ўладаў ствараць на тэрыторыі Тайланда рэлігійныя ўстановы і абшчыны.
Прэм’ер-міністр запатрабаваў узмацніць кантроль за замежнікамі, якія парушаюць тайскія законы.
Ён прызнаў, што турызм прыцягвае ў краіну замежныя выдаткі і інвестыцыі, але падкрэсліў, што гэта не дае нікому права «эксплуатваць» іншых. Паводле яго слоў, Тайланд гатовы вітаць замежнікаў, але гэтыя адносіны «павінны быць выгаднымі абодвум бакам».