24 жнiўня 2019, Субота, 12:55
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Як вырастуць рахункі «дармаедаў» пасля ўводу поўнай аплаты за ЖКГ

19
Як вырастуць рахункі «дармаедаў» пасля ўводу поўнай аплаты за ЖКГ

З 1 студзеня беспрацоўныя беларусы будуць аплачваць поўнымі тарыфамі гарачае водазабеспячэнне.

Да 1 снежня ў Беларусі створаць базу звестак не занятага ў эканоміцы насельніцтва. Беларусам ужо сталі прыходзіць папяровыя лісты з просьбай пацвердзіць сваю занятасць. Тыя, хто не пацвердзіць занятасць, ужо з 1 студзеня будуць аплачваць поўныя тарыфы гарачага водазабеспячэння, а з 1 кастрычніка наступнага года - газазабеспячэнне і цеплазабеспячэнне. Гэта значыць праз год - у лістападзе 2019-га - утрыманцы, у якіх ёсць ва ўласнасці жыллё, атрымаюць «поўныя» квітанцыі. Tut.by палічыў, якія сумы ўтрыманцы ўбачаць у квітанцыях пры цяперашніх 100-працэнтных тарыфах.

Як зменяцца сумы ў жыроўках

У менскай аднапакаёўцы на 37,8 квадрата, у якой зарэгістраваны адзін чалавек, квітанцыя за кастрычнік зацягнула на 29,47 рубля.

За гарачае водазабеспячэнне трэба заплаціць 2,28 рубля, а за ацяпленне - 5,98 рубля. Калі б гэтыя паслугі лічылі па поўных тарыфах, то сумы склалі б 10,95 рубля і 28,78 рубля адпаведна.

Газазабеспячэннем, якое дармаеды будуць аплачваць поўнымі тарыфамі з кастрычніка 2009 года, у гэтай кватэры не карыстаюцца.

То бок, калі ў аднапакаёўцы на 37,8 квадрата пражывае толькі адзін дармаед, які адначасова з'яўляецца ўласнікам жылля, то квітанцыя ў агульнай складанасці вырасце на 31,47 рубля.

Пры 100-працэнтнай аплаце агульная сума паводле квітанцыі за ЖКП склала б 60,94 рубля. Пры гэтым у больш халодныя месяцы, чым цяперашні кастрычнік, на ацяпленне будуць сыходзіць больш сродкаў.

Нагадаем, з 1 студзеня ў Беларусі планава паднялі тарыфы на ЖКП - у межах 5 даляраў. Пры гэтым для кватэр, дзе ніхто не прапісаны, эканамічна абгрунтаваны тарыф на цеплазабеспячэнне (ацяпленне і падагрэў вады) - знізілі да 81,42 рубля за 1 Гкал (было 91,18 рубля).

Нагадаем, што працоўныя за мяжой беларусы аўтаматычна трапляюць у «дармаеды». Складаць спісы будуць спецыяльныя камісіі, якія працуюць з асабовай інфармацыяй беларусаў.

Не раз заяўлялася аб тым, што «дармаеды» будуць аплачваць і іншыя паслугі, якія субсідуюцца дзяржавай, а «незанятых у эканоміцы беларусаў» палохалі ЛПП.

Нагадаем, што папярэдняя версія «дармаедскага дэкрэта» выклікала масавыя пратэсты, якія экспэрты называюць самымі маштабнымі ў Беларусі з часоў «перабудовы».