20 чэрвеня 2019, Чацвер, 3:12
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Топ-5 беларускіх алкагольных напояў

15

Беларусы ведаюць толк у алкагольных напоях.

Чым у нашай краіне можна натхніцца на подзвігі і здзяйсненні? Распавядае belarus.travel.

Збіцень

Духмяны напой на мёдзе, вядомы з Сярэднявечча. Ён многафункцыянальны: гарачы збіцень дапамагае пры прастудзе, а халодны добра здавальняе смагу. Да XVIII стагоддзя збіцень пілі замест гарбаты.

Збіцень можа быць добрай заменай лекаў дзякуючы лекавым травам у складзе. Бывае алкагольны і безалкагольны. Існуе вялікае мноства рэцэптаў напою, але асноўны кампанент нязменны - гэта мёд з духмянымі травамі.

КРАМБАМБУЛЯ

Неверагодна папулярны ў нашай краіне моцны алкагольны напой. Дарэчы, так называецца адзін вядомы беларускі музычны гурт.

Крамбамбуля рыхтуецца на аснове гарэлкі, мёду і спецый. Быў вядомы і любімы спрадвеку, але ў пачатку ХХ стагоддзя рэцэпт быў страчаны. Да вялікага шчасця знатакоў рэдкіх напояў рэцэпт быў адноўлены ў пачатку 2000-х. З тых часоў крамбамбуля працягвае радаваць нас сваім цудоўным смакавым букетам.

Зуброўка

Радзіма гэтага духмянага напою - Белавежская пушча. Там расце трава Зуброўка духмяная, якая надае настойцы водар і даўкі смак. Зуброўка звычайна мае колер ад светла-жоўтага да насычанага-бурштынавага

Зуброўка не толькі смачная, але і карысная. Яна спрыяе паляпшэнню апетыту і лепшаму пераварванню ежы. Зуброўка добра спалучаецца з мясам і халоднымі закускамі.

ЗУБРОЎКА, FLICKR.COM

Наліўкі

Не блытайце наліўкі і настойкі! Наліўкі вырабляюцца з фруктовых і ягадных сокаў і пюрэ, а градус набываўся дзякуючы перагонцы цукру. Настойкі ж звычайна ўмацоўваліся з дапамогай спірту і духмяных траў.

Налівак ў беларускай кухні шмат: і з яблыкаў, і з парэчкі, і з журавін, і з рабіны. Прыгатаваць іх можна і ў хатніх умовах - галоўнае, набрацца цярпення. Наліўкі павінна настаяцца як мінімум 2 тыдні.

Крупнік

Яшчэ адзін вельмі смачны духмяны беларускі напой. Па сваёй кансістэнцыі крупнік падобны на лікёру. Калісьці крупнік быў настолькі папулярны, што складаў нядрэнную канкурэнцыю нямецкаму пуншу. Уменне гатаваць крупнік лічылася абавязковым для гаспадынь шляхетных дамоў.

Крупнік могуць гатаваць на аснове траў або з даданнем сокаў, садавіны, засушаных кветак - галоўнае, каб было смачна.