19 лiстапада 2019, aўторак, 9:20
Дзень другі
Рубрыкі

У РФ задумаліся пра новую канцэпцыю прымянення ядзернай зброі

21
У РФ задумаліся пра новую канцэпцыю прымянення ядзернай зброі
ФОТА: ГРЫГОР'ЕЎ СЫСОЕЎ/РІА НОВОСТИ

З прапановай выступілі расейскія сенатары.

Сенатары прапануюць Савету бяспекі РФ разгледзець магчымасць абнаўлення рэдакцыі «Асноў палітыкі Расеі ў галіне ядзернага стрымлівання». Гэта прапанова ўтрымліваецца ў праекце рэкамендацый, які падрыхтаваў камітэт Савета федэрацыі ў абароне і бяспецы, паведамляе РІА «Новости».

Між іншым, сенатары прапануюць міжведамаснай камісіі разгледзець магчымасць падрыхтаваць новую рэдакцыю «Асноў палітыкі Расейскай Федэрацыі ў галіне ядзернага стрымлівання», якая будзе ўключаць у сябе «вызначэнне ўмоў пераходу Расеі да ўжывання ядзернай зброі, прыняцця пастаноў на дзеянні ў адказ пры ўжыванні праціўнікам гіпергукавой зброі і іншых тыпаў стратэгічнай няядзернай зброі».

У кастрычніку на пасяджэнні дыскусійнага клуба «Валдай» у Сочы Уладзімір Пуцін распавёў, што ў расейскай канцэпцыі прымянення ядзернай зброі не прапісаны прэвентыўны ўдар. «Калі мы пераконваемся, а гэта адбываецца на працягу некалькіх секунд, што напад ідзе на тэрыторыю Расеі, толькі пасля гэтага мы наносім зваротны ўдар», - патлумачыў прэзідэнт.

Закрыты для друку дакумент «Асновы палітыкі Расеі ў галіне ядзернага стрымлівання» быў прыняты прэзідэнтам РФ Дзмітрыем Мядзведзевым у 2010-м годзе. У ім, паведаміла РІА «Новости» са спасылкай на крыніцу, гаворыцца, што Расея можа ўжыць ядзерную зброю ў выпадку пагрозы яе суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці.