27 чэрвеня 2019, Чацвер, 4:08
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Што адбываецца на ўкраінска-беларускай мяжы праз пратэсты паводле закона аб «еўрабляхах»

4

Бестэрміновая забастоўка ўладальнікаў аўто ля ўкраінска-беларускай мяжы працягваецца.

Ля пункта пропуску «Новыя Ярылавічы» толькі на ўездзе сабралася ўжо блізу 50 фур. Паўтаракіламетровая нейтральная паласа таксама ўся застаўленая грузавікамі. Дальнабойнікі стаяць тут ужо другі дзень. Украінцы патрабуюць скасавання закона, што абмяжоўвае тэрміны знаходжання ў краіне транспартных сродкаў з замежнай рэгістрацыяй, паведамляе tut.by.

Нягледзячы на тое, што сёння да пункта пропуску ўкраінскія праваахоўнікі падагналі тэхніку і супрацоўнікаў, удзельнікі акцыі пакідаць свае месцы дыслакацыі не збіраюцца. Тут сабралася блізу сотні чалавек. Рух для легкавога транспарту і аўтобусаў пратэстоўцы не перакрывалі. Аднак сітуацыя можа змяніцца ў любую хвіліну.

- Мы сюды прыехалі за вынікам, а не для таго, каб на нас завялі справы і разагналі. Акцыя бестэрміновая. Мы не зламаліся і будзем дзейнічаць. Едзем на пешаходныя пераходы і перакрываем рух там, - паабяцалі пратэстоўцы блізу чатырох гадзін дня.

8 лістапада 2018 Вярхоўная рада прыняла ў другім чытанні законапраект аб так званых еўрабляхах - №8488 «Аб унясенні змяненняў у Мытны кодэкс Украіны і некаторыя заканадаўчыя акты Украіны што да ўвозу транспартных сродкаў на мытную тэрыторыю Украіны». Законапраект прапісвае штрафы за парушэнне тэрміну знаходжання аўто з замежнай рэгістрацыяй у рэжыме транзіту.

Уладальнікі такіх аўто, а іх ва Украіне, толькі паводле афіцыйных звестак, блізу 3 млн, патрабуюць скасаваць пастанову. Грамадская арганізацыя «Аўто Еўра Сіла» праводзіць акцыю грамадзянскага непадпарадкавання ў 46 гарадах Украіны. З 19 лістапада актывісты перакрываюць дарогі па ўсёй Украіне, у тым ліку і на памежных пунктах пропуску.

Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі папярэджвае кіроўцаў пра цяжкасці руху транспарту на аўтамабільнай дарозе злучэннем Чарнігаў - Новыя Ярылавічы (М-01) і рэкамендуе выбіраць альтэрнатыўныя маршруты руху.