26 красавiка 2024, Пятніца, 13:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыста з Менска здабыў «бронзу» на кафейным чэмпіянаце свету

14
Барыста з Менска здабыў «бронзу» на кафейным чэмпіянаце свету

Чэмпіянат у прыгатаванні кавы праходзіў у Сіднэі.

Спецыяліст у гатаванні кавы Яўген Пінчукоў з Беларусі заняў трэцяе месца на чэмпіянаце свету па AeroPress - World Aeropress Championship, які прайшоў у Сіднэі.

Аб гэтым паведамляецца на старонцы гэтых спаборніцтваў у Facebook, паведамляе «Беларусь и мир».

У чэмпіянаце ўзялі ўдзел 56 барыста, якія папярэдне перамаглі ў аналагічных рэгіянальных і нацыянальных спаборніцтвах.

Першае ж месца на спаборніцтвах у Сіднэі заняла Караліна Ібара Гарай з ЗША, а другое - Сяабо Чжан з Кітая.

Чэмпіянат свету ў AeroPress праходзіць штогод. Яго ўдзельнікі спаборнічаюць у хуткасці і якасці гатавання кавы з дапамогай аднайменнай сістэмы.

АeroPress - прылада, у якой напой гатуецца прапусканнем залітай гарачай вадой молатай кавы праз фільтр пад дзеяннем пнеўматычнай ручной помпы.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках