20 красавiка 2024, Субота, 0:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь, якую мы пабудуем

30
Беларусь, якую мы пабудуем
Мікалай Статкевіч

Каб вывесці краіну з нявыкруткі, мала прыбраць ад улады безадказнага правадыра.

Галоўнае пасля гэтага - пазбегнуць унутранага канфлікту, не дапусціць замежных умяшанняў. А затым засяродзіць супольныя намаганні грамадства на развіцці ў патрэбным кірунку. Таму нам трэба ўжо цяпер вызначацца, як выходзіць з нявыкруткі, як разам жыць у нашым агульным доме.

Куды рухацца краіне? Якія змены нам патрэбныя? Якую Беларусь мы хочам пабудаваць?

Мы зможам стварыць перадавую дзяржаву толькі тады, калі большасць народа пагодзіцца з адзінымі адказамі на гэтыя пытанні, прыме агульны план і аб'яднаецца вакол яго.

Народная Грамада пачынае публічнае абмеркаванне праекта сваёй новай партыйнай праграмы "Беларусь, якую мы пабудуем". Мы прапануем свой план будаўніцтва будучыні нашай краіны.

Гэта першапачаткова кампрамісны план, закліканы аб'яднаць беларусаў, прымірыць крайнасці дзеля агульнай мэты. Бо расколатая краіна няздольныя да паспяховага развіцця.

Мы запрашаем усіх да ўдзелу ў абмеркаванні нашага плана, да вылучэння сваіх прапаноў. Дыскусія будзе весціся на форуме нашага сайта hramada.org

Пасля абмеркавання мы зацвердзім змененую з улікам вашых прапаноў праграму Народнай Грамады, а затым прапануем яе ў якасці агульнай праграмы Беларускаму Нацыянальнаму Кангрэсу - кааліцыі, у якую ўваходзіць нашая партыя.

Толькі разам мы зможам пабудаваць квітнеючую Беларусь.

Жыве Беларусь!

Мікалай Статкевіч, старшыня Народнай Грамады, сябра Рады БНК, "Фэйсбук"

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках