Цыклон працягне кружыць над Беларуссю
- 23.09.2026, 11:11
Што рыхтуе надвор'е на сёння.
У сераду, 23 верасня, надвор'е ў Беларусі працягне вызначаць цыклон, цэнтр якога знаходзіцца над тэрыторыяй краіны. Будзе воблачна з праясненнямі, часамі пройдуць дажджы, паведамілі ў Белгідрамеце.
Удзень у асобных раёнах магчымыя навальніцы, а раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Вецер зменных напрамкаў умераны. Максімальная тэмпература ўдзень складзе ад +10 да +16°С.
Як дапаўняе «Метеовайб», паўднёвы цыклон запаволіцца, пачне губляць актыўнасць і ператворыцца ў вышынны віхор. Ён будзе кружыць над Беларуссю, таму дажджы захаваюцца на большай частцы тэрыторыі краіны.
Удзень іх інтэнсіўнасць пачне змяншацца. Менш ападкаў чакаецца на захадзе і ўсходзе краіны, а больш за ўсё дажджоў за суткі выпадзе заходней сталіцы.
У Мінску сіноптыкі прагназуюць +11…+13°С і часамі дождж. Верагоднасць ападкаў перавышае 90%.
У Гродне будзе трохі цяплей — +13…+15°С. Часамі чакаецца дождж, яго верагоднасць складае 80–90%.
У Брэсце паветра прагрэецца да +14…+16°С, магчымы невялікі дождж.
У Віцебску прагназуюць +13…+15°С, істотных ападкаў не чакаецца.
У Гомелі і Магілёве — +14…+16°С і таксама пераважна без дажджоў. У Гомелі раніцай магчымы слабы туман.