26 красавiка 2024, Пятніца, 20:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Крамля гелікоптэр «эвакуяваў» невядомых людзей

26
З Крамля гелікоптэр «эвакуяваў» невядомых людзей

У аперацыі ўдзельнічалі два гелікаптэры Мі-8.

У чацвер з тэрыторыі Крамля гелікоптэр «эвакуяваў» невядомых людзей. На відэа, якое з'явілася ў Twitter, можна ўбачыць некалькі фігур у сетцы. Аднак невядома, ці былі гэта жывыя людзі ці манекены, піша euroradio.fm.

Усяго ў паветра падняліся два гелікаптэры Мі-8, але толькі адзін меў груз. Яны паляцелі ў бок станцый метро «Навакузнецкая» і «Павялецкая».

Пазней з'явілася больш якаснае відэа, на якім можна разглядзець у сетцы ўзброеных людзей.

У Федэральнай службе аховы Расеі адмовіліся ад каментароў, толькі сказалі, што гелікаптэры над Масквой лётаюць не першы раз. «Гэта наша праца, народа гэта ніяк не тычыцца», - сказаў неназваны афіцэр.

Можна меркаваць, што 22 лістапада ў Маскве правялі трэніроўку. Аднак невядома, ці ўдзельнічалі ў ёй людзі, ці гэта ўсё ж былі манекены.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках