26 красавiка 2024, Пятніца, 21:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ДАІ нагадвае: Час мяняць лысую гуму

13
ДАІ нагадвае: Час мяняць лысую гуму

ДАІ заклікае кіроўцаў памяняць летнія шыны на зімовыя.

З 26 лістапада да 6 снежня на тэрыторыі Беларусі праводзіцца прафілактычная акцыя «Жыццё даражэйшае за шыны!», якая накіраваная на ўзмацненне кантролю за падрыхтоўкай аўтамабіляў да эксплуатацыі ў зімовых умовах, паведамляе nashkraj.by.

- Нагадваю, што з 1 снежня да 1 сакавіка аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 3,5 тоны, а таксама аўтобусы з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 5 тон павінны быць абсталяваны зімовымі шынамі, - кажа начальнік АДАІ Баранавіцкага РАУС Андрэй Пераход.

- Падкрэслю, што зімовыя шыны варта ўсталёўваць на ўсе колы транспартнага сродку. Калі такая гума ўсталяваная толькі на два вядучых колы, гэта ўсё роўна будзе ўважацца парушэннем. Акрамя таго, што давядзецца заплаціць штраф, гэта вельмі небяспечна: машына з рознымі шынамі становіцца практычна некіравальнай і на слізкай дарозе можа вылецець з трасы на першым жа абледзянелым участку.

Зімовая гума павінна быць прамаркіраваная знакам у выглядзе горнай вяршыні з трыма пікамі і са сняжынкай унутры яе альбо знакамі «M + S», «M&S», «M.S» або «All seasons». Акрамя таго, варта праверыць выяву пратэктара: калі вышыня яго менш за 4 мм, варта задумацца аб набыцці новага камплекта гумы.

Будзьце ў курсе

Язда ў зімовы перыяд на летняй гуме - адміністрацыйнае правапарушэнне паводле ч. 5 арт. 18.22 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. За яго прадугледжанае пакаранне ў выглядзе папярэджання або штрафу ў палову базавай велічыні.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках