10 верасня 2026, Чацвер, 2:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі журналісту Жукоўскаму і ягонаму абаронцу Судаленку пагражаюць невядомыя

7
У Гомелі журналісту Жукоўскаму і ягонаму абаронцу Судаленку пагражаюць невядомыя
КАСТУСЬ ЖУКОЎСКІ
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

На іх паштовыя скрыні прыйшлі лісты з пагрозамі жыццю і здароўю.

27 лістапада а 10.36 на паштовую скрыню гомельскага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага невядомымі адпраўленае паведамленне з пагрозамі жыццю і здароўю, піша «Гомельская вясна». Ліст з ананімнымі пагрозамі атрымаў і юрыст Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Леанід Судаленка, які надае юрыдычную дапамогу журналісту.

Зламыснікі з невядомага адрасу ў сетцы Інтэрнэт g3dc13+16xgh0e88lcgk@guerrila/mail.com напісалі журналісту даслоўна наступнае:

«Косця, або на нары або ў войска. Рыхтуйся. Беражы сябе, а то ў войску ўсякае бывае, ды і на нарах таксама».

Нагадаем, 23 лістапада Жукоўскі павінен быў з'явіцца па позве ў ваенкамат для складання пратакола на падставе артыкула 24.6 КаАП «ухіленне без паважных прычын ад прыходу ў орган, які вядзе адміністрацыйны працэс». Сяржант запасу хоча высветліць, чаму пасля праходжання ў ваенкамаце медыцынскай камісіі і прызнання яго прыдатным да службы летам гэтага года яго не паклікалі ў «партызаны», а цяпер прызначылі новую медкамісію.

Ён звярнуўся з заявай да гарадскога ваеннага камісара, бо мяркуе, што ваенкамат выкарыстоўваюць як інструмент для перашкоды ягонай журналісцкай дзейнасці. Адказ з ваенкамата пакуль яму не паступіў.

Тым часам, стала вядома, што сёння а 9.48 з гэтай жа паштовай скрыні ліст з пагрозамі паступіў і на адрас гомельскага юрыста і праваабаронцы Леаніда Судаленкі:

«Думай галавой, каго абараняеш. Свядомы ўсё адно ў войска пойдзе як міленькі».

Леанід Судаленка звязвае пагрозу на свой адрас акурат з абаронай журналіста, якому ваенкамат прызначыў паўторную медкамісію. Маючы сумны досвед адмовы праваахоўнікаў у пошуку ананімных зламыснікаў, юрыст усё ж вызначыў па факце пагроз і запалохвання звярнуцца з заявай на імя начальніка УУС Гомельскага аблвыканкама.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках