18 красавiка 2024, Чацвер, 10:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Першы ў свеце серыйны блокчэйн-смартфон каштуе $999

3
Першы ў свеце серыйны блокчэйн-смартфон каштуе $999

Блокчэйн-смартфон выпусціла швейцарска-ізраільская кампанія Sirin Labs.

Смартфон кампаніі Sirin Labs працуе як кашалёк для крыптавалют, так і як смартфон для бяспечных зносін за кошт размеркаваных баз звестак.

Швейцарска-ізраільская кампанія Sirin Labs выпусціла першы ў свеце блокчэйн-смартфон. Ён завецца Finney і каштуе $999.

Пра гэта паведамляе liga.net са спасылкай на CNN.

Смартфон працуе на аперацыйнай сістэме SirinOS, якая з'яўляецца скрыжаваннем Android з відавочным намерам больш глыбока інтэграваць магчымасці blockchain. Ён абсталяваны дадатковым, так званым «бяспечным экранам» памерам 2,5 см. Ён дазваляе карыстальніку бяспечна атрымліваць доступ да ўбудаванага кашалька.

FINNEY мае 12-мегапіксэльную камеру, 128 ГБ убудаванай памяці, якую можна пашырыць. Запускаць на тэлефоне звычайныя дадаткі з Android таксама можна.

Адзначаецца, што апарат працуе не толькі як кашалёк для доўгатэрміновага захоўвання і здзяйснення транзакцый з крыптавалютай, але і як смартфон для бяспечных зносін за кошт выкарыстання размеркаваных баз звестак.

Цяпер гаджэт даступны для набыцця на сайце Sirin Labs, а ў студзені 2019 года прылада з'явіцца на платформе Amazon Launchpad.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках